ААТ "Аршастройматэрыялы" экспартавала ў Латвію першую партыю прадукцыі
16 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Адкрытае акцыянернае таварыства "Аршабудматэрыялы" паставіла ў Латвію першую партыю прадукцыі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве.
У адпаведнасці з кантрактам у Рыгу было адгружана 14 вагонаў бетонных блокаў агульным аб'ёмам каля 1 тыс.куб.м на 54 тыс. еўра. На працягу бліжэйшых месяцаў туды ж будзе пастаўлена яшчэ каля 500 куб.м аршанскіх будматэрыялаў. "Нараканняў на нашу прадукцыю ў латвійскіх партнёраў няма, пастаўкі ажыццяўляюцца ва ўстаноўленыя тэрміны, таму ёсць усе падставы спадзявацца на працяг супрацоўніцтва ў наступным годзе", - адзначылі на прадпрыемстве.
Пастаўкі ў Латвію сталі магчымыя дзякуючы атрыманню ў канцы 2010 года еўрапейскага сертыфіката адпаведнасці сістэмы кантролю вытворчасці. Раней ААТ "Аршабудматэрыялы" ажыццяўляла экспартныя пастаўкі прадукцыі толькі ў Расію.
За студзень-ліпень прадпрыемства вырабіла прадукцыі на Br23,5 млрд., або 142,6% да аналагічнага ўзроўню мінулага года. Экспартавана прадукцыі за гэты перыяд на $1,3 млн. Удзельная вага экспарту ў агульным аб'ёме адгрузкі - 21,6%. Астаткі гатовай прадукцыі склалі 29% да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці. Паказчык па энергазберажэнні - мінус 21,6% пры заданні мінус 12%. Інвестыцыі ў асноўны капітал на 2011 год запланаваны ў аб'ёме Br2 млрд.
Акцыянернае таварыства "Аршабудматэрыялы" спецыялізуецца на выпуску бетонных блокаў, тратуарных і дарожных бардзюраў, буртавога каменя, керамічных вырабаў. Удзельная вага блокаў - 96% у асартыменце будаўнічых матэрыялаў. Сярэднеспісачная колькасць працаўнікоў - звыш 460 чалавек.-0-