ААТ «Аршанскі малочнакансервавы камбінат» накіруе Br1,5 млрд. на пашырэнне вытворчасці марожанага
23 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. ААТ "Аршасырзавод" пашырыць сёлета вытворчасць марожанага, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар прадпрыемства Мікалай Школьнікаў.
Для павелічэння выпуску салодкай прадукцыі будзе ўстаноўлена дадатковае абсталяванне. Мяркуецца, што гэта будзе аўтаматычная экструдзіруючая лінія магутнасцю 3,5 т у змену, на якой марожанае будзе выпускацца ў выглядзе эскімо і сэндвічаў. У цяперашні час прадпрыемства рыхтуецца да правядзення тэндэру на пастаўку новага абсталявання і рэканструкцыю цэха, дзе яно будзе ўстаноўлена. Рэалізаваць праект плануецца да канца года. На яго ажыццяўленне плануецца накіраваць каля Br1,5 млрд. з розных крыніц фінансавання.
Мікалай Школьнікаў адзначыў, што цяпер прадпрыемства выпускае звыш 40 відаў марожанага на лініі прадукцыйнасцю 2 т у змену. Удзельная вага гэтай прадукцыі ў агульным аб'ёме вытворчасці складае 30%. Запуск дадатковага абсталявання дазволіць павялічыць яе долю на 15%.
За студзень-сакавік завод выпусціў прадукцыі на Br4,2 млрд., што на 17,3% вышэй за аналагічны перыяд мінулага года. Рэнтабельнасць рэалізацыі ў I квартале склала 12,8%. Прадукцыя пастаўляецца ва ўсе рэгіёны Беларусі.
Прадпрыемства заснавана ў 1944 годзе, акцыянавана ў 1997-м. Спецыялізуецца на вытворчасці сыроў і марожанага.-0-