ААТ «Полацктранснафта Дружба» за 2010 год павялічыла аб'ём інвестыцый у асноўны капітал на 20,3%
16 лютага, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. ААТ "Полацктранснафта Дружба" за 2010 год павялічыла аб'ём інвестыцый у асноўны капітал на 20,3% у супастаўных цэнах да 2009 года да Br19 млрд. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела акцыянернага таварыства Аляксандр Гаралевіч.
У 2010 годзе ААТ "Полацктранснафта Дружба" завяршыла рэканструкцыю падводных пераходаў нафтаправодаў "Унеча-Полацк 1, 2" праз раку Дняпро. Для зніжэння негатыўных эканамічных наступстваў у выпадку аварыі і прывядзення падводных пераходаў у адпаведнасць з прад'яўленымі патрабаваннямі дзеючай нарматыўнай дакументацыі праведзены замена шэберных засавак на шаравыя краны, дэмантаж рэзервовай ніткі нафтаправода "Унеча-Полацк 2", мантаж асноўнай ніткі нафтаправода "Унеча-Полацк 2" метадам сплава, а таксама пераўкладка магістральных кабеляў сувязі ў рэчышчавай частцы падводнага пераходу метадам гарызантальна-накіраванага свідравання.
Адкрытае акцыянернае таварыства "Полацктранснафта Дружба" - сучаснае высокааўтаматызаванае прадпрыемства нафтахімічнага комплексу Беларусі. З'яўляецца правапераемнікам Наваполацкага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па транспарце нафты (НРПТН) "Дружба", ператворанага ў ААТ "Полацктранснафта Дружба" у канцы 2010 года. Асноўная задача акцыянернага таварыства - транспарціроўка расійскай нафты з Заходне-Сібірскага рэгіёну, Татарстана і Паволжа ў Беларусь (ААТ "Нафтан"). Нафтаправоды, якія эксплуатуюцца арганізацыяй, дазваляюць таксама ажыццяўляць транзітную транспарціроўку нафты ў краіны Балтыі.-0-