ААТ «Паставымебель» у 2010 годзе асвоіць вытворчасць зрубаў з ацыліндраванага бруса

15 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. ААТ "Паставымэбля" ў 2010 годзе асвоіць вытворчасць зрубаў з ацыліндраванага бруса, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве. На рэалізацыю гэтага інвестыцыйнага праекта будзе накіравана каля Br200 млн. Абсталяванне расійскай вытворчасці ўжо заказана, яго паступленне чакаецца ў другім квартале. Увод у эксплуатацыю намечаны на першае паўгоддзе. У адпаведнасці з бізнес-планам ужо сёлета прадпрыемства плануе выпусціць 1260 куб.м ацыліндраванага бруса, а да 2014 года нарасці магутнасці да 2,1 тыс.куб.м. Першапачаткова з гэтага матэрыялу будуць вырабляць вырабы малой формы: альтанкі, лазні і г.д. У 2011 годзе плануецца прыступіць да вырабу зрубаў дамоў. Рэалізацыя праекта дазволіць прадпрыемству пашырыць асартымент прадукцыі, стварыць 10 працоўных месцаў, а таксама павялічыць прыбытак ад рэалізацыі ў 1,5 раза. Тэрмін акупнасці - каля 4,5 гадоў. Усяго ў бягучым годзе ААТ плануе інвеставаць у асноўны капітал каля Br900 млн. Акрамя арганізацыі вытворчасці па выпуску зрубаў сродкі будуць накіраваны на адкрыццё станцыі па мыцці аўтатранспарту, рэканструкцыю галоўнага вытворчага корпуса, на абсталяванне для рэканструкцыі сушыльных камер і замену кацельнага абсталявання. За студзень-люты ААТ "Паставымэбля" выпусціла прадукцыі на Br1,1 млрд., што на 12% больш за аналагічны перыяд мінулага года. Прадукцыйнасць працы павялічылася на 7%. Экспарт вырас амаль у тры разы да $21,6 тыс. Пастаўкі ажыццяўляліся ў Расію і Латвію. Рэнтабельнасць рэалізацыі за студзень склала 7,5%. Прадпрыемства заснавана ў 1980 годзе. Спецыялізуецца на праектаванні і вытворчасці школьнай і бытавой мэблі (па 50% аб'ёму вытворчасці). Агульная колькасць працаўнікоў - 207 чалавек. Асартымент прадукцыі налічвае больш за 100 найменняў.-0-