ААТ "Віцебскдрэў" пачало пастаўкі ў Грэцыю і Ізраіль
13 лістапада, Мінск /Таццяна Чумакова - БЕЛТА/. ААТ "Віцебскдрэў" пачало пастаўкі ў Грэцыю і Ізраіль, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства Віктар Масілевіч.
Ён адзначыў, што пастаўкі ў гэтыя краіны пакуль невялікія. У Грэцыю экспартавалі дрэўна-валакністыя пліты на $10 тыс., а ў Ізраіль - дзвярныя блокі, абліцаваныя дубовым шпонам, на $24,3 тыс. У перспектыве аб'ёмы плануецца павялічыць.
Па словах Віктара Масілевіча, прадукцыя ААТ прадаецца ў цяперашні час больш чым у 20 краінах. Найбольш важнымі рынкамі збыту за мяжой для ААТ "Віцебскдрэў" з'яўляюцца Літва, Польшча, Казахстан, Азербайджан і Расія. Па выніках дзесяці месяцаў бягучага года пастаўкі ў Польшчу павялічыліся прыкладна ў 2 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Віктар Масілевіч таксама паведаміў, што ў 2010 годзе "Віцебскдрэў" плануе пачаць выпуск ламінаваных дрэўна-стружкавых пліт і пелет (драўняных гранул) - экалагічна чыстага паліва, атрыманага з адходаў дрэваапрацоўчай прамысловасці.
Прадпрыемства ўтворана ў 1926 годзе. ААТ "Віцебскдрэў" з'яўляецца адной з найбуйнейшых дрэваапрацоўчых кампаній Беларусі. Выпускае аконныя і дзвярныя блокі, дрэўна-стружкавыя і дрэўна-валакністыя пліты, строганы паганах, мае эфектыўную сістэму менеджменту якасці, якая адпавядае патрабаванням ІСА 9000. Вытворчыя магутнасці дазваляюць перапрацоўваць да 1,2 тыс.куб.м драўнянай сыравіны ў суткі.-0-