ААТ «Віцебскія дываны» выпусціла бэзавую калекцыю

Прадпрыемства працягвае пашыраць каляровую гаму вырабаў. Мы ўжо распавядалі аб запушчаных зімой у вытворчасць вырабах, выкананых ва ўніверсальных кававых танах. Цяпер жа прадпрыемства вырашыла звярнуцца да адценняў фіялетавага, якія ў апошнія гады ўсё часцей сустракаюцца ў інтэр'еры.

З улікам дадзенай тэндэнцыі ў сакавіку 2016-га пачалося выраб шасцікаляровай калекцыі «Рэнесанс ліловы». Склад ворсу — 100% поліпрапілен «Heat-set». У аснову малюнка дываноў і дывановых пакрыццяў новай серыі ляглі разнастайныя геаметрычныя і раслінныя арнаменты.

Лілія Іўчанка, «Віцебскія вясці».