ААТ «Сцяг індустрыялізацыі» распрацоўвае форму для супрацоўнікаў турыстычнай кампаніі
Віцебскі вытворца швейнай прадукцыі ААТ «Сцяг індустрыялізацыі» прымае ўдзел у конкурсе «Адзенне і абутак карпаратыўнага стылю», які ініцыявалі канцэрн «Беллегпрам» і ТЭУП «Беларустурыст».
Творчае спаборніцтва, у якім свае магчымасці дэманструюць як прадпрыемствы лёгкай прамысловасці, так і маладыя дызайнеры, стартавала ў пачатку верасня, і вось падведзены вынікі першага – эскізнага – тура. Атрадна адзначыць, што разам з дзесяццю іншымі ўдзельнікамі ААТ «Сцяг індустрыялізацыі» працягне творчую гонку.
Другі (прадэманстрацыйны) тур пройдзе 27 кастрычніка ў рамках XXXIX Міжнароднай выстаўкі-кірмашу па аптовым продажы тавараў лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці «БелТЕКСлегпром. Восень – 2016». Фінал спаборніцтва адбудзецца 3 лістапада падчас Беларускага тыдня моды. Пераможца атрымае заказ на вытворчасць карпаратыўнага адзення або абутку ад ТЭУП «Беларустурыст».
Алена Пятрова, «Віцебскія весці». Фота з адкрытых крыніц.