Аб вывучэнні грамадскай думкі

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (далей – МАРГ) інфармуе аб тым, што Дэпартаментам санітарных, фітасанітарных і ветэрынарных мер Еўразійскай эканамічнай камісіі (далей – Камісія) на сайце Камісіі ў перыяд з 26 лістапада па 18 снежня 2024 года праводзіцца апытанне па выбары тэмы 2025 года.

Даведачна:

У адпаведнасці з пунктам 9 Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Праграмы сумесных дзеянняў дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза (далей – дзяржавы-члены) у сферы абароны правоў спажыўцоў, зацверджанай распараджэннем Еўразійскага міжурадавага савета ад 21 чэрвеня 2022 г. № 12, дзяржавамі-членамі сумесна з Камісіяй штогод, пачынаючы з 2023 г., вызначаецца тэматыка сумесных мерапрыемстваў, накіраваных на інфармаванне і асвету грамадзян дзяржаў-членаў па пытаннях абароны правоў спажыўцоў (тэма года), якая замацоўваецца рэкамендацыяй Калегіі Камісіі.

У мэтах вывучэння грамадскай думкі спажыўцоў Еўразійскага эканамічнага саюза МАРГ прапануе ўсім жадаючым прайсці апытанне на сайце Камісіі па спасылцы.

Акрамя таго, прапануем названую інфармацыю давесці да ведама гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў (адміністрацый раёнаў г. Мінска), а таксама размясціць спасылку на апытанне на сайтах мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў для праходжання апытання.