Аб арганізацыі гандлю таварамі школьнага асартыменту

Гандлёвымі прадпрыемствамі вобласці з 15 ліпеня бягучага года арганізаваны пашыраны продаж тавараў для школьнікаў, у тым ліку з правядзеннем выстаў - продажаў, распродажаў, акцый са зніжэннем цэн.

У цяперашні час у гандлёвай сетцы вобласці забяспечаны шырокі асартымент адзення, абутку для дзяцей школьнага ўзросту, школьна-пісьмовых прылад, скурагалантарэйных вырабаў.

Арыенціровачны кошт мінімальнага набору школьных тавараў для дзяцей малодшага школьнага ўзросту складае ад 240 да 650 рублёў, старэйшага школьнага ўзросту – ад 275 да 700 рублёў.

Набыць тавары школьнага асартыменту ў гандлёвых аб'ектах можна ў растэрміноўку, крэдыт (на тэрмін да 12 месяцаў), а таксама па банкаўскіх картах ”Халва“, ”Магніт“, ”Карта пакупак“, ”Карта FUM“ і г.д.

24 жніўня 2019 г. у гарадах Віцебск, Орша, Полацк, Наваполацк пройдуць спецыялізаваныя школьныя кірмашы з удзелам арганізацый прамысловасці, гандлю і грамадскага харчавання.

Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама.