Аб заснаванні прэмій Урада за асаблівыя дасягненні ў розных сферах эканомікі краіны

Міністэрства эканомікі даводзіць да ведама зацікаўленых дзяржаўных органаў і арганізацый наступную інфармацыю.


Пастановай Савета Міністраў ад 28 чэрвеня 2024 г. № 455 «Аб стымуляванні дасягненняў у сферы эканамічнага развіцця» ў Рэспубліцы Беларусь заснаваны прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за асаблівыя дасягненні ў розных сферах эканомікі краіны (далей – прэміі Урада).

Прэміі Урада будуць уручацца з 2025 года.

Штогод на конкурснай аснове будуць прысуджацца па дзве прэміі Урада ў дзвюх намінацыях: за значны ўклад у развіццё вытворчасці і сферы паслуг (работ); за дасягненні ў галіновай навуцы.

Адной прэміяй Урада ўзнагародзіць могуць аднаго чалавека або калектыў у колькасці не больш за 6 чалавек. Памер прэміі – 1000 базавых велічынь.

Азнаёміцца з поўнай інфармацыяй можна ў ДАДАТКУ.