Аб'яднанні наймальнікаў Віцебскай, Смаленскай і Калужскай абласцей падтрымаюць кааперацыю прадпрыемстваў
23 мая, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Віцебскі абласны саюз наймальнікаў (ВАСН) упершыню падпісаў трохбаковую дамову аб супрацоўніцтве з аб'яднаннямі наймальнікаў Смаленскай і Калужскай абласцей, якая дазволіць значна ўзмацніць магчымасці бізнес-асацыяцый па аказанні практычнай дапамогі прадпрыемствам у інвестыцыйнай дзейнасці, стварэнні сумес ных прадпрыемстваў і фінансава-прамысловых груп. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў старшыня ВАСН Уладзімір Туравінаў.
Да нядаўняга часу абласны саюз наймальнікаў узаемадзейнічаў з калегамі з расійскіх рэгіёнаў на двухбаковай аснове. Новы трохбаковы фармат супрацоўніцтва дае магчымасць актывізаваць садзейнічанне бізнэсам рэгіёнаў у прамысловай кааперацыі, павысіць эфектыўнасць аказання прававой дапамогі і юрыдычнага суправаджэння інвестыцыйнай дзейнасці, а таксама падтрымкі ў вырашэнні сацыяльных пытанняў. Акрамя таго, дакумент стварае ўмовы для ўзмацнення патэнцыялу наймальнікаў у распрацоўцы сумес ных дзеянняў дзелавых колаў рэгіёнаў з улікам сучасных патрабаванняў, абумоўленых мадэрнізацыяй, інавацыйнымі працэсамі і дзяржаўна-прыватным партнёрствам у адносінах бізнесу і ўлады, падкрэсліў Уладзімір Туравінаў.
У адпаведнасці з дакументам, аб'яднанні наймальнікаў беларускай і расійскіх абласцей будуць садзейнічаць устанаўленню ўзаемавыгадных сувязяў паміж прадпрыемствамі і развіццю кааперацыі вытворчасці, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва і гандлёва-эканамічных адносін. У сферы ўвагі аб'яднанняў будуць пытанні ўкаранення інавацыйных распрацовак і тэхналогій, удзел у рэалізацыі сумес ных праектаў і праграм, абмен вопытам, павышэнне кваліфікацыі кадраў. Дамова дазволіць стварыць аснову для аб'яднання патэнцыялаў арганізацый у вырашэнні праблемных пытанняў паміж прадпрыемствамі рэгіёнаў, арганізацыі дзелавых сустрэч і выставачных мерапрыемстваў. Усё гэта ў сукупнасці дасць чарговы імпульс для развіцця дзелавых сувязяў у цэлым паміж абласцямі, падкрэсліў Уладзімір Туравінаў. Акрамя таго, у перспектыве прадугледжваецца пашырыць колькасць удзельнікаў дамовы за кошт далучэння да яе аб'яднанняў наймальнікаў Цвярской і Пскоўскай абласцей, з якімі Віцебскі абласны саюз наймальнікаў пакуль узаемадзейнічае на двухбаковай аснове.
Падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве стала выніковым падзеяй сумес нага пасяджэння саветаў Віцебскага абласнога саюза наймальнікаў, Смаленскага рэгіянальнага аб'яднання працадаўцаў "Навукова-прамысловы саюз" і рэгіянальнага аб'яднання працадаўцаў "Калужскае аб'яднанне прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў", якое прайшло 18 мая ў Смаленску.
Віцебскі абласны савет наймальнікаў (ВАСН) - найбуйнейшае некамерцыйнае аб'яднанне наймальнікаў Прыдзвінскага краю, членамі якога з'яўляюцца больш за 270 прадпрыемстваў і арганізацый. Аб'яднанне заснавана ў 1999 годзе, яго філіялы створаны ў 6 раёнах вобласці. На сённяшні дзень аб'ём выпуску прамысловай прадукцыі прадпрыемстваў - членаў ВАСН складае каля 80% агульнага аб'ёму вытворчасці прадпрыемстваў вобласці.-0-