Аб'ём бюджэтных плацяжоў суб'ектаў малога бізнесу Віцебскай вобласці за студзень-сакавік вырас амаль на 23%
3 мая, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Суб'екты малога прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці ў студзені-сакавіку павялічылі плацяжы ў бюджэт амаль на 23% у параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года ў супастаўным вымярэнні да Br148,5 млрд., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры абласной інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах.
Усяго ў вобласці зарэгістравана каля 37,5 тыс. суб'ектаў малога прадпрымальніцтва, у тым ліку звыш 8,1 тыс. юрыдычных асоб і каля 29,3 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў. У параўнанні з данымі за красавік 2010 года колькасць прадпрыемстваў вырасла амаль на 11%, а колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў практычна не змянілася.
У агульным аб'ёме падатковых паступленняў ад дадзенай катэгорыі плацельшчыкаў на долю малых прадпрыемстваў і арганізацый прыпадае каля 81,8% (Br121,4 млрд.). Індывідуальнымі прадпрымальнікамі выплачана каля Br27,1 млрд. падаткаў і збораў (18,2%).
Найбольшая ўдзельная вага плацяжоў малога бізнесу ў бюджэтных паступленнях адзначаецца ў Шумілінскім раёне, дзе на долю прадпрымальніцкіх структур прыпадае больш за 50% даходаў раёна. Акрамя таго, у Полацкім раёне ўдзельная вага паступленняў ад малога бізнесу складае каля 40%, у Першамайскім раёне абласнога цэнтра гэты паказчык перавышае 30%.
На працягу сакавіка суб'екты прадпрымальніцтва скарацілі бюджэтную запазычанасць больш чым на 50%, пры гэтым 9 даўжнікоў поўнасцю разлічыліся з бюджэтам. Паводле даных на 1 красавіка, запазычанасць мелі 13 суб'ектаў малога бізнесу на агульную суму каля Br300 млн.-0-