Аб'ём перапампоўкі нафты па тэрыторыі Беларусі ў студзені-красавіку захаваўся на ўзроўні мінулага года
18 мая, Мінск /Кар.БЕЛТА/. Аб'ём транспартавання нафты па магістральных трубаправодах Беларусі ў студзені-красавіку бягучага года склаў каля 29,4 млн.т, або 99,9% да ўзроўню аналагічнага перыяду 2008 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. За чатыры месяцы па тэрыторыі рэспублікі перапампавана 16,7 млрд.куб.м газу, што на 30,7% менш, чым у студзені-красавіку мінулага года. Транспартаванне газу ў Беларусі ажыццяўляецца па сетках ААТ "Белтрансгаз" і газаправодзе "Ямал-Еўропа". Перапампоўку нафты забяспечваюць РУП "Гомельтранснафта "Дружба" і Наваполацкае прадпрыемства па транспарце нафты "Дружба".-0-