Аб'ём прыцягнутых замежных інвестыцый у СЭЗ "Віцебск" у 2009 годзе склаў $ 53,6 млн.
1 лютага, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Аб'ём прыцягнутых замежных інвестыцый у СЭЗ "Віцебск" па выніках 2009 года склаў $53,6 млн., што больш чым у два разы перавышае паказчык папярэдняга года. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў адміністрацыі СЭЗ.
Гадавое заданне па гэтым паказчыку перавыканана амаль у 2,5 раза, у тым ліку прыцягнута прамых замежных інвестыцый у памеры $13,8 млн., з якіх амаль 45% - рэінвеставанне прыбытку замежных інвестараў у развіццё дзейных вытворчасцей.
Аб'ём інвестыцый у асноўны капітал па выніках 2009 года склаў больш Br54,6 млрд., што амаль на траціну перавышае аб'ём гадавога задання. Рэзідэнты СЭЗ інвеставалі на будаўніцтва, рэканструкцыю вытворчых плошчаў фінансавыя сродкі ў суме амаль Br50,1 млрд., з якіх каля 60% накіравана на набыццё абсталявання для рэалізацыі інвестпраектаў. На развіцці інфраструктуры тэрыторыі СЭЗ "Віцебск" было асвоена амаль Br4,5 млрд., выдзеленых з рэспубліканскага бюджэту ў адпаведнасці з дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай на 2009 год. Так, у мінулым годзе ўведзены ў эксплуатацыю размеркавальныя падстанцыі з кабельнымі лініямі на 10 кВ на тэрыторыі СЭЗ, што дазволіць значна палепшыць энергазабеспячэнне прадпрыемстваў і створыць рэзерв для падключэння патэнцыйных рэзідэнтаў.
Прадпрыемствамі-рэзідэнтамі выраблена прадукцыі на суму Br579 млрд. (без уліку прадпрыемстваў рэспубліканскага падпарадкавання - Br270 млрд.), тэмп росту аб'ёмаў вытворчасці склаў 92,8%% (без уліку прадпрыемстваў рэспубліканскага падпарадкавання - 100,6%). Выручка ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) вырасла на 12,4% у параўнанні з 2008 годам да Br745 млрд. Аб'ём знешняга гандлю склаў $234,9 млн., рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі - 10,5%, а па прадпрыемствах без ведамаснага падпарадкавання - 21,7%. Рэзідэнтамі СЭЗ створана 314 рабочых месцаў. Сярэднямесячная зарплата на прадпрыемствах-рэзідэнтах склала звыш Br745 тыс., пры гэтым на прадпрыемствах, якія належаць замежным інвестарам, гэты паказчык перавысіў Br1,3 млн. Рэзідэнтамі СЭЗ выплачана падаткаў у бюджэт і пазабюджэтныя фонды ў суме амаль Br77,5 млрд., або 103,2% да ўзроўню 2008 года.
СЭЗ "Віцебск" утворана ў жніўні 1999 года. У цяперашні час у СЭЗ дзейнічаюць 34 рэзідэнты, у тым ліку ў 2009 годзе атрымалі статус рэзідэнта 4 новыя прадпрыемствы з заяўленым аб'ёмам інвестыцый усяго 11 млн. еўра і $39,3 млн. Аснову прамысловага патэнцыялу СЭЗ складаюць прадпрыемствы, якія працуюць у сферы машынабудавання, дрэваапрацоўкі, харчовай, хімічнай, паліўнай і лёгкай прамысловасці. Сярэдне-спісачная колькасць працаўнікоў на прадпрыемствах у СЭЗ складае амаль 8 тыс. чалавек. Тэрыторыя свабоднай эканамічнай зоны ўключае сем сектараў агульнай плошчай больш за 1,2 тыс.га.