Аб'ём будаўніцтва жылля ў Віцебскай вобласці ў 2009 годзе плануецца павялічыць на 22%
30 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Аб'ём будаўніцтва жылля ў Віцебскай вобласці ў бягучым годзе плануецца павялічыць больш чым на 22% да 860-870 тыс. кв. м. Пра гэта паведаміў сёння падчас нарады рабочага штаба па добраўпарадкаванні абласнога цэнтра старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У першым паўгоддзі трэба ўвесці 363 тыс. кв. м. Выканаць пастаўленую задачу цалкам рэальна, упэўнены кіраўнік аблвыканкама, бо толькі па выніках першага квартала ўведзена ў строй больш за 130 тыс. кв. м. жылля.
Аляксандр Косінец таксама падкрэсліў, што рэвізія патэнцыйных месцаў будучых новабудоўляў выявіла магчымасць правесці ушчыльненне забудовы ў горадзе.-0-