Аб'ём транспартавання нафты па тэрыторыі Беларусі ў I паўгоддзі ўзрос на 2,3% да 44,8 млн.т
16 ліпеня, Мінск /Кар.БЕЛТА/. Аб'ём транспартавання нафты па магістральных трубаправодах Беларусі ў першым паўгоддзі бягучага года склаў 44,8 млн.т і павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года на 2,3%, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
За шэсць месяцаў па тэрыторыі рэспублікі перапампавана 26,5 млрд. куб.м газу, што на 29,2% менш, чым у студзені-чэрвені мінулага года.
Транспартаванне газу ў Беларусі ажыццяўляецца па сетках ААТ "Белтрансгаз" і газаправодзе "Ямал-Еўропа". Перапампоўку нафты забяспечваюць РВУП "Гомельтранснафта "Дружба" і Наваполацкае прадпрыемства па транспарце нафты "Дружба".-0-