Аб'ём транспартавання нафты па тэрыторыі Беларусі ў студзені-жнівень узрастаў на 2,2% да 58,7 млн. т

16 верасня, Мінск /Кар.БЕЛТА/. Аб'ём транспартавання нафты па магістральных трубаправодах Беларусі ў студзені-жніўні бягучага года склаў 58,7 млн.т і павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года на 2,2%, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. За восем месяцаў па тэрыторыі рэспублікі перапампавана 38 млрд. куб.м газу, што на 22,5% менш, чым у студзені-жніўні мінулага года. Транспартаванне газу ў Беларусі ажыццяўляецца па сетках ААТ "Белтрансгаз" і газаправодзе "Ямал-Еўропа". Перапампоўку нафты забяспечваюць РУП "Гомельтранснафта "Дружба" і Наваполацкае прадпрыемства па транспарце нафты "Дружба".-0-