Аб'ём транспартавання нафты па тэрыторыі Беларусі ў студзені-маі ўзрос на 1% да 37,4 млн. т

16 чэрвеня, Мінск /Кар.БЕЛТА/. Аб'ём транспартавання нафты па магістральных трубаправодах Беларусі ў студзені-маі бягучага года склаў 37,4 млн.т і павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года на 1%, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. За пяць месяцаў па тэрыторыі рэспублікі перапампавана 21,5 млрд.куб.м газу, што на 30,5% менш, чым у студзені-маі мінулага года. Транспартаванне газу ў Беларусі ажыццяўляецца па сетках ААТ "Белтрансгаз" і газаправодзе "Ямал-Еўропа". Перапампоўку нафты забяспечваюць РВУП "Гомельтранснафта "Дружба" і Наваполацкае прадпрыемства па транспарце нафты "Дружба".-0-