Аб'ём паслуг суб'ектаў аграэкатурызму Віцебскай вобласці ў 2009 годзе павялічыўся ўтрая

11 сакавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Аб'ём паслуг суб'ектаў аграэкатурызму Віцебскай вобласці, аказаных у 2009 годзе, вырас у параўнанні з 2008 годам у тры разы да Br1 млрд., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці. У мінулым годзе аграэкасядзібы Віцебскай вобласці наведалі амаль 7,9 тыс. айчынных і замежных турыстаў, іх колькасць вырасла ў 2,2 раза. Паслугамі сельскіх сядзіб скарысталіся прадстаўнікі 21 краіны свету, пры гэтым колькасць замежных аматараў адпачынку на прыродзе ў параўнанні з 2008 годам павялічылася ўтрая і склала 1,1 тыс. Усяго ў вобласці зарэгістравана 273 суб'екты аграэкатурызму, у тым ліку 266 фізічных асоб і 7 сялянска-фермерскіх гаспадарак. За 2009 год іх колькасць вырасла ў 1,7 раза, а колькасць заключаных дагавораў на абслугоўванне турыстаў павялічылася ў 2,6 раза і перавысіла 2,2 тыс. Гэты від дзейнасці развіваецца ў 20 раёнах вобласці. -0-