Аб'ём узгодненых сродкаў абавязанымі асобамі ў Віцебскай вобласці павялічыўся за тры гады да 48%
29 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Каля Br6 млрд. у 2009 годзе пакрылі грамадзяне, чые дзеці знаходзяцца пад апекай дзяржаўных органаў. Пра гэта паведаміла сёння журналістам намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Віцебскага аблвыканкама Тамара Аляхновіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аб'ём пакрытых сродкаў ад планава налічаных павялічыўся ў Віцебскай вобласці з 23% у 2007 годзе да 48% у 2009 годзе. У якасці станоўчага досведу працы з абавязанымі асобамі Тамара Аляхновіч прывяла Пастаўскі раён. Тут 70% абавязаных асоб маюць магчымасць працаваць па сумяшчальніцтве. Як вынік: у раёне 60% планава налічаных сум пакрываюцца.
Разам з тым асноўнымі прычынамі запазычанасці перад дзяржавай пазбаўленых бацькоўскіх правоў грамадзян з'яўляецца іх п'янства і бескантрольнасць з боку наймальнікаў, лічыць Тамара Аляхновіч. Толькі за люты 2,9 тыс. працаўладкаваных абавязаных асоб здзейснілі 730 прагулаў. Пры гэтым наймальнікі не паведамляюць ні ў міліцыю, ні ў службу занятасці аб падобных фактах. -0-