Аб'ёмы корманарыхтоўкі ў Віцебскай вобласці перавышаюць леташнія амаль на чвэрць

13 верасня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Гаспадаркі Віцебскай вобласці нарыхтавалі кармоў (з улікам другога ўкосу траў) у аб'ёме больш за 1 млн.т кармавых адзінак, што складае 122% да аналагічнага перыяду 2009 года. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Паводле даных на 13 верасня, забяспечанасць кармамі на ўмоўную галаву ў гаспадарках складае амаль 22 ц кармавых адзінак. У вобласці працягваецца ўборка кармавой кукурузы, якая скашана на плошчы звыш 58 тыс.га, або каля 72% да плана. Сярэдняя ўраджайнасць гэтай культуры перавышае 238,5 ц/га. Расонскі і Гарадоцкі раёны ўжо завяршылі работу на кукурузным полі. Сёлета гаспадаркам вобласці трэба будзе нарыхтаваць травяных кармоў у аб'ёме 1 млн. 500 тыс.т кармавых адзінак. У разліку на адну ўмоўную галаву грамадскага статка неабходна нарыхтаваць не менш за 25 ц кармавых адзінак, што дазволіць у аптымальных умовах правесці зімовы стойлавы перыяд і забяспечыць выкананне прагнозных паказчыкаў па росце асноўных відаў жывёлагадоўчай прадукцыі. У вобласці азімыя збожжавыя культуры пасеяны на плошчы амаль 102 тыс.га, або каля 41% да задання, у тым ліку азімай пшаніцай ужо занята 78 тыс.га, трыцікале - амаль 9 тыс.га. Узараны глебы пад азімыя збожжавыя на плошчы звыш 204 тыс.га, або 82% да задання. Гаспадаркі вядуць масавую уборку бульбы, якая выкапана на плошчы звыш 1,2 тыс.га, або 23,4%. Усяго выкапана каля 23,3 тыс.т, сярэдняя ўраджайнасць гэтай культуры складае 185,6 ц/га.-0-