Абвешчаны конкурс інвестыцыйных праектаў суб'ектаў малога прадпрымальніцтва для аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі
Камітэт эканомікі Віцебскага аблвыканкама абвяшчае аб правядзенні конкурсу інвестыцыйных праектаў суб'ектаў малога прадпрымальніцтва для аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі (больш падрабязная інфармацыя аб конкурсе + узор заяўкі >>).
Дзяржаўная фінансавая падтрымка прадастаўляецца суб'ектам малога прадпрымальніцтва, якія рэалізуюць інвестыцыйныя праекты, бізнес-праекты, у мэтах будаўніцтва, набыцця капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і (або) іх рамонту і рэканструкцыі, набыцця абсталявання, транспартных сродкаў, спецыяльных прылад і прыстасаванняў, закупкі камплектуючых вырабаў, сыравіны і матэрыялаў для ўласнай вытворчасці і аказання паслуг.
Дзяржаўная фінансавая падтрымка аказваецца шляхам прадастаўлення:
- субсідый для пакрыцця часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі,
- субсідый для пакрыцця часткі расходаў на выплату лізінгавых плацяжоў па дагаворах фінансавай арэнды
Абавязковай умовай аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі на конкурснай аснове суб'ектам малога прадпрымальніцтва з'яўляецца стварэнне новых працоўных месцаў.
Пакрыццё часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі, атрыманымі:
- у беларускіх рублях, ажыццяўляецца ў памеры не больш за 0,5 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, устаноўленай на дату пакрыцця часткі працэнтаў;
- у замежнай валюце – у памеры не больш за 0,5 стаўкі па крэдыце.
Пакрыццё ажыццяўляецца ў беларускіх рублях па афіцыйным курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дату прыняцця рашэння аб пакрыцці часткі працэнтаў.
Прыём дакументаў на ўдзел у конкурсе ажыццяўляе камітэт эканомікі Віцебскага аблвыканкама.