Абвешчаны конкурс ”Найлепшая аграсядзіба 2012 года Віцебскай вобласці“
Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам сумесна з ААТ ”Белаграпрамбанк“ і Беларускім грамадскім аб’яднаннем ”Адпачынак у вёсцы“ праводзіцца конкурс ”Лепшая аграсядзіба 2012 года Віцебскай вобласці“.
У конкурсе прымаюць удзел суб'екты аграэкатурызму: фізічныя асобы, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчах і вядуць асабістую падсобную гаспадарку, а таксама сельскагаспадарчыя арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму ў парадку, вызначаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 02.06.2006 г. № 372 ”Аб мерах па развіцці аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь“, зарэгістраваныя на тэрыторыі Віцебскай вобласці.
Конкурс з'яўляецца адкрытым і праводзіцца па наступных намінацыях:
”Захаванне беларускіх традыцый“; ”Здаровы лад жыцця“; ”Гасціннасць“; ”Зялёная сядзіба“; ”Стыль і гармонія“.
Для ўдзелу ў конкурсе суб'ектам аграэкатурызму неабходна прадставіць у аддзелы адукацыі, спорту і турызму гаррайвыканкамаў (па месцы рэгістрацыі) наступныя дакументы:
у тэрмін не пазней 19 верасня 2013 года:
-заяўку на ўдзел у конкурсе;
-дакументы (матэрыялы), якія дазваляюць вызначыць адпаведнасць удзельніка конкурсу крытэрыям заяўленай намінацыі;
- дыпломы, граматы, падзякі;
-звесткі аб прафесійнай падрыхтоўцы (удзел у семінарах,
трэнінгах, стажыроўках па аграэкатурызме і інш.);
- рэкламныя праспекты, каталогі;
-фотаальбомы, якія раскрываюць дзейнасць суб'екта ў сферы аграэкатурызму;
-дакументы, якія пацвярджаюць колькасныя паказчыкі дзейнасці ў сферы аграэкатурызму (інфармацыю аб дагаворах на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму, заключаных у справаздачным годзе, з адзнакай падатковага органа).
-іншыя матэрыялы.
Пераможцы конкурсу будуць узнагароджвацца памятнымі прызамі і дыпломамі. Афіцыйная цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу будзе праводзіцца ва ўрачыстай абстаноўцы з запрашэннем партнёраў конкурсу, прадстаўнікоў СМІ.
Пераможцы абласнога конкурсу прымуць удзел ужо традыцыйным рэспубліканскім конкурсе, які праводзіцца ААТ ”Белаграпрамбанк“ сумесна з БГА ”Адпачынак у вёсцы“ у лістападзе-снежні 2013 года.
Па ўсіх узнікаючых пытаннях можна звяртацца ва ўпраўленне спорту і турызму аблвыканкама па тэл. 8(0212) 21 95 13.