Абвешчаны конкурс ”Найлепшая аграсядзіба 2015 года Віцебскай вобласці“. Тэрмін падачы заявак да 6 кастрычніка

Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам сумесна з ААТ ”Белаграпрамбанк“ – Віцебскім абласным упраўленнем плануецца да правядзення абласны конкурс ”Лепшая аграсядзіба 2015 года Віцебскай вобласці“.

У конкурсе могуць прыняць удзел суб'екты аграэкатурызму: фізічныя асобы, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчах і вядуць асабістую падсобную гаспадарку, а таксама сельскагаспадарчыя арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму ў парадку, вызначаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 02.06.2006 г. № 372 ”Аб мерах па развіцці аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь“, зарэгістраваныя на тэрыторыі Віцебскай вобласці.

Конкурс з'яўляецца адкрытым і праводзіцца па наступных пяці намінацыях:

”Захаванне беларускіх традыцый“, ”Здаровы лад жыцця“, ”Гасціннасць“, ”Экасядзіба года“, ”Лепшы старт“.

Для ўдзелу ў конкурсе суб'ектам аграэкатурызму неабходна прадставіць у тэрмін не пазней 6 кастрычніка 2016 года у аддзелы адукацыі, спорту і турызму гаррайвыканкамаў (па месцы рэгістрацыі) наступныя дакументы:

-заяўку для ўдзелу ў конкурсе;

-дакументы, якія пацвярджаюць колькасныя паказчыкі дзейнасці ў сферы аграэкатурызму (інфармацыю аб дагаворах на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму, заключаных у справаздачным 2015 годзе, з адзнакай падатковага органа);

-дакументы (матэрыялы), якія дазваляюць вызначыць адпаведнасць удзельніка конкурсу крытэрыям заяўленай намінацыі;

-дыпломы, граматы, падзякі;

-звесткі аб прафесійнай падрыхтоўцы (удзел у семінарах, трэнінгах, стажыроўках па аграэкатурызме і інш.);

-рэкламныя праспекты, каталогі;

-фотаальбомы, якія раскрываюць дзейнасць суб'екта ў сферы аграэкатурызму;

-дакументы, якія пацвярджаюць колькасныя паказчыкі дзейнасці ў сферы аграэкатурызму (інфармацыю аб дагаворах на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму, заключаных у справаздачным годзе, з адзнакай падатковага органа);

-іншыя матэрыялы.

Аўтарытэтнае журы на падставе

матэрыялаў, што будуць прадстаўлены, вызначыць не больш як трох удзельнікаў у кожнай намінацыі конкурсу, адзін з якіх стане пераможцам, а два астатнія – лаўрэатамі.

Пераможцы і лаўрэаты конкурсу будуць узнагароджвацца памятнымі прызамі і дыпломамі. Афіцыйная цырымонія ўзнагароджвання будзе праводзіцца ва ўрачыстай абстаноўцы з запрашэннем партнёраў конкурсу, прадстаўнікоў СМІ.

Па ўсіх узнікаючых пытаннях можна звяртацца ва ўпраўленне спорту і турызму аблвыканкама па тэл. 8 (0212) 58 95 13.