Абвешчаны конкурс ”Найлепшы старшыня таварыства ўласнікаў у Віцебскай вобласці“

Объявлен конкурс ”Лучший председатель товарищества собственников в Витебской области“

Па ініцыятыве грамадскага савета па садзейнічанні развіццю сістэмы кіравання сумеснымі домаўладаннямі пры ўпраўленні жыллёва-камунальнай гаспадаркі аб'яўлены конкурс ”Лепшы старшыня таварыства ўласнікаў у Віцебскай вобласці“.

Кіраўнікі таварыстваў уласнікаў будуць спаборнічаць у намінацыях: ”Лепшае добраўпарадкаванне двара“, ”Лепшае ўтрыманне пад'ездаў“, ”Лепшае тэхнічнае абслугоўванне дома“, ”Лепшая матэрыяльна-тэхнічная база“, ”Лепшы энергазберагальны дом“.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца старшыні таварыстваў уласнікаў сумеснымі домаўладаннямі ў жыллёвым фондзе Віцебскай вобласці. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна адправіць на электронны адрас Грамадскага савета vitsovet@mail.ru.

Заяўку і Анкету заяўніка, бланкі якіх размешчаны на сайце Упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама.

Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2013 года.

Вынікі будуць падведзены да 1 снежня 2013 года. Пераможцаў чакаюць дыпломы і каштоўныя падарункі.

Мэта дадзенага конкурсу - павышэнне эфектыўнасці і надзейнасці працы аб'ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, паляпшэнне якасці паслуг, што прадастаўляюцца, на аснове выканання сацыяльных стандартаў пры абавязковым зніжэнні затрат на іх аказанне.