Абвешчаны конкурс на абнаўленне сімволікі «Славянскага базару ў Віцебску»

Дырэкцыя Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» абвясціла конкурс на стварэнне лагатыпа чарговага фестывалю.

 

Кожны год традыцыйны сімвал фестывалю — васілёк — змяняе свой стыль. Якім ён будзе сёлета, вырашаць вам!

Пераможца конкурсу атрымае Дыплом і грашовую ўзнагароду ў памеры 1,5 тысячы беларускіх рублёў. І гэта яшчэ не ўсё! У выніку вы можаце атрымаць не толькі грошы, але і магчымую прапанову аб далейшым супрацоўніцтве па развіцці стылю фестывалю.

Падрабязней азнаёміцца ​​з умовамі ўдзелу і падачы заяўкі можна ў Палажэнні. Дадатак. Заяўка

"Віцебскія весці"