Абвешчаны конкурс на здабыццё Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці ў 2013 годзе
У нашай краіне конкурс праводзіцца ўжо 15-ы раз. Ён закліканы матываваць суб'екты гаспадарання на ўдасканаленне дзейнасці ў галіне якасці, павышэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі, пашырэнне рынкаў збыту, прымяненне сучасных тэхналогій і метадаў менеджменту. Лаўрэаты Прэміі атрымліваюць права выкарыстання яе эмблемы ў маркіроўцы тавараў, а высокае званне павышае давер да айчыннай прадукцыі на ўнутраным і знешнім рынках.
Прэтэндаваць на ўзнагароду могуць юрыдычныя асобы незалежна ад форм уласнасці па пяці напрамках дзейнасці: вытворчасць нехарчовых тавараў бытавога прызначэння; харчовых тавараў і сельскагаспадарчай прадукцыі; прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння; аказанне паслуг і выкананне работ; выкананне работ і аказанне паслуг у галіне будаўніцтва. Заяўкі і матэрыялы для ўдзелу прадастаўляюцца да 1 ліпеня 2013 года ў сакратарыят камісіі, сфарміраваны пры Дзяржаўным камітэце па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь. Падрабязнасці аб конкурсе можна даведацца на сайце Дзяржстандарту.
Вольга МАСЛОЎСКАЯ, «Віцебскі рабочы».