Абвешчаны конкурс па стварэнні фірменнага стылю моладзевага крыла Віцебскай абласной арганізацыі БСЖ

Мэтай конкурсу з'яўляецца прапагандаванне мэт і задач ГА «Беларускі саюз жанчын», умацаванне статусу маладых жанчын у грамадскай, сацыяльнай і культурнай сферах дзейнасці грамадства, прыцягненне ўвагі грамадскасці і сродкаў масавай інфармацыі да значнасці гендарнай роўнасці і становішча маладой жанчыны ў грамадстве, паведамілі ў Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын».

Удзел у конкурсе могуць прыняць усе ахвотныя маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 35 гадоў (індывідуальна або калектыўна). 

Конкурс праводзіцца з 14 чэрвеня па 9 ліпеня 2021 года.

З умовамі і парадкам правядзення конкурсу можна азнаёміцца на сайце БСЖ