Абвешчаны адкрыты абласны конкурс інавацыйных праектаў

Аб'яўляецца адкрыты абласны конкурс інавацыйных праектаў, навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ для фінансавання за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ў 2015 годзе.

Фінансаванне інавацыйных праектаў і работ за кошт сродкаў інавацыйнага фонду ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2012 г. № 357 пры ўмове іх адпаведнасці крытэрыям адбору, выкладзеным у інструкцыі ”Аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта“, зацверджанай рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 23 жніўня 2012 г. № 203 (са змяненнямі і дапаўненнямі).