Абвешчаны адкрыты абласны конкурс інавацыйных праектаў
Пачаўся прыём на адкрыты абласны конкурс інавацыйных праектаў, навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ для фінансавання за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага аблвыканкама ў 2013 годзе.
Фінансаванне інавацыйных праектаў і работ за кошт сродкаў інавацыйнага фонду ажыццяўляецца пры ўмове іх адпаведнасці крытэрыям адбору, выкладзеным у інструкцыі ”А парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага аблвыканкама“, зацверджанай рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 23 жніўня 2012 г. № 203.