Абвешчаны абласны конкурс інавацыйных праектаў, работ і мерапрыемстваў для фінансавання за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага аблвыканкама ў 2019 годзе
Абвяшчаецца адкрыты абласны конкурс інавацыйных праектаў, навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ, навуковых і навукова-практычных канферэнцый, семінараў, сімпозіумаў, выстаў навукова-тэхнічных дасягненняў для фінансавання за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ў 2019 годзе.
Фінансаванне інавацыйных праектаў і работ за кошт сродкаў інавацыйнага фонду ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2012 г. № 357.
Крытэрыі адбору праектаў, якія прэтэндуюць на атрыманне сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага аблвыканкама:
- арганізацыя тэхналагічнага працэсу, які забяспечвае сярэдні ўзровень дабаўленай вартасці на аднаго працаўніка, аналагічны сярэдняму ўзроўню дабаўленай вартасці на аднаго працаўніка па адпаведным відзе эканамічнай дзейнасці ў Еўрапейскім саюзе альбо перавышае гэты ўзровень;
- экспартная арыентаванасць інавацыйнага праекта (перавышэнне экспарту над імпартам);
- стварэнне і ўкараненне новых тэхналогій і (або) вытворчасць новай для Рэспублікі Беларусь і (або) сусветнай эканомікі прадукцыі.
Для ўдзелу ў адкрытым конкурсным адборы арганізацыі, якія прэтэндуюць на атрыманне сродкаў інавацыйнага фонду, прадстаўляюць да 20 красавіка 2018 года наступныя дакументы:
- заяўку на ўдзел у адкрытым конкурсным адборы з абгрунтаваннем неабходнасці выдзялення сродкаў з інавацыйнага фонду, напрамкаў іх выкарыстання;
- бізнес-план праекта (для інавацыйных праектаў) або тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне работы (для навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх, доследна-тэхналагічных работ);
- дакументы, якія пацвярджаюць навізну тэхналогіі і (або) прадукцыі для Рэспублікі Беларусь і (або) сусветнай эканомікі;
- іншыя дакументы і матэрыялы, звязаныя з выкананнем праектаў (работ, мерапрыемстваў).
Арганізацыі, маёмасць якіх знаходзіцца ў камунальнай уласнасці, гаспадарчыя таварыствы, акцыі (долі ва ўстаўным
фондах) які знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, прадстаўляюць указаныя дакументы у адпаведныя камітэты, упраўленні аблвыканкама, дзяржаўныя аб’яднанні, дзяржаўныя ўстановы, створаныя для ажыццяўлення кіраўніцкіх функцый, упаўнаважаныя аблвыканкамам кіраваць камунальнымі унітарнымі прадпрыемствамі і дзяржаўнымі ўстановамі, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці Віцебскай вобласці, і маёмасцю Віцебскай вобласці, перададзенай у бязвыплатнае карыстанне гаспадарчым таварыствам (таварыствам), створаным у працэсе пераўтварэння камунальных унітарных прадпрыемстваў (далей – органы кіравання аблвыканкама), гарадскія і раённыя выканаўчыя камітэты Віцебскай вобласці (далей – гаррайвыканкамы).Арганізацыі Рэспублікі Беларусь без ведамаснай падпарадкаванасці і іншыя арганізацыі Рэспублікі Беларусь, якія з’яўляюцца плацельшчыкамі падатку на прыбытак у мясцовыя бюджэты на тэрыторыі Віцебскай вобласці, прадстаўляюць дакументы, указаныя ў частцы першай гэтага пункта, у гаррайвыканкамы па месцы знаходжання арганізацыі.
Навуковыя, праектныя і канструктарскія арганізацыі прадстаўляюць дакументы, указаныя ў частцы першай гэтага пункта, у камітэт эканомікі аблвыканкама.
Органы кіравання аблвыканкама, гаррайвыканкамы фарміруюць зводныя заяўкі на выкарыстанне сродкаў інавацыйнага фонду, складзеныя ў адпаведнасці з напрамкамі, указанымі ў пункце 7 Інструкцыі аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага аблвыканкама, зацверджанай рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 23 жніўня 2012 г. № 203 (з улікам змен і дапаўненняў), і накіроўваюць іх да 27 красавіка 2018 года ў камітэт эканомікі аблвыканкама для разгляду камісіяй.