Абвешчаны даты пачатку збору журавін і брусніц

Объявлены даты начала сбора клюквы и брусники

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя назвала даты пачатку збору дзікарослых ягад у Беларусі.

Так, у Віцебскай вобласці сёлета збор брусніц пачнецца 17 жніўня, за журавінамі можна будзе адправіцца 31 жніўня.

У міністэрстве адзначылі, што ў асобных раёнах раённыя выканаўчыя камітэты могуць устанаўліваць больш познія тэрміны пачатку збору дзікарослых ягад, а больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у гаррайінспекцыях прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і мясцовых выканаўчых і распарадчых органах.

Таксама Мінпрыроды нагадала, што, згодна з арт. 15.26 адміністрацыйнага кодэкса РБ, парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў, прымяненне забароненых сродкаў або метадаў збору або нарыхтоўкі грыбоў, іншых дзікарослых раслін або іх частак альбо іншае парушэнне правілаў збору або нарыхтоўкі цягнуць папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь (на дадзены момант устаноўлены памер базавай велічыні роўны 100.000 рублёў), на індывідуальнага прадпрымальніка – да ста базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – да пяцісот базавых велічынь.