Абвяшчаецца адкрыты абласны конкурс інавацыйных праектаў, работ для фінансавання за кошт сродкаў інавацыйнага фонду аблвыканкама

Объявляется открытый областной конкурс инновационных проектов, работ для финансирования за счет средств инновационного фонда облисполкома

Абвяшчаецца адкрыты абласны конкурс інавацыйных праектаў, навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ для фінансавання за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ў 2016 годзе.

Фінансаванне інавацыйных праектаў і работ за кошт сродкаў інавацыйнага фонду ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2012 г. № 357. Крытэрыі адбору праектаў, а таксама парадак удзелу арганізацый, якія прэтэндуюць на атрыманне сродкаў інавацыйнага фонду, у конкурсным адборы праектаў выкладзены ў Інструкцыі аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, зацверджанай рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 23 жніўня 2012 г. № 203 (са змяненнямі і дапаўненнямі).