Абкатка новай тэхнікі да пасяўной пачнецца ў Віцебскай вобласці з сярэдзіны сакавіка

25 лютага, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. З сярэдзіны сакавіка ў Віцебскай вобласці пачнецца абкатка новай тэхнікі да пасяўной, паведаміў сёння на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА. На віцебскіх складах дылераў ужо стаяць гатовыя да адпраўкі ў гаспадаркі 120 трактароў МТЗ, 60 сеялак, 50 абаротных плугоў. Да пачатку ўборачнай у вобласць паступяць яшчэ 500 камбайнаў. Мадэрнізацыі падвергнуцца збожжасушыльныя комплексы, будуць уведзены ў строй 50 новых. На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы сельгаспрадпрыемстваў у 2010 годзе будзе накіравана Br578 млрд. Старшыня аблвыканкама запатрабаваў ад кіраўнікоў раёнаў паскорыць тэмпы работ па падрыхтоўцы тэхнікі да вясновай сяўбы. Збожжавы клін у вобласці ў 2010 годзе ўзрасце ў параўнанні з 2009 годам амаль на 100 тыс.га і складзе 458 тыс.га, з іх азімымі занята 200 тыс.га. Плошчы пад агароднінай у цэлым застануцца ранейшымі. Пасевы лёну ў вобласці скароцяцца з 23 тыс.га да 15 тыс.га.-0-