Абласная бібліятэка распрацавала цыкл мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годдзя Віцебскай вобласці
Віцебская абласная бібліятэка распрацавала цыкл мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годдзя Віцебскай вобласці. Пра гэта расказала прысутным загадчык аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Ларыса Рагачова. Прэзентацыі новых выданняў, прысвечаных роднаму краю, сустрэчы са знакамітымі людзьмі Віцебшчыны, прэзентацыі новых электронных рэсурсаў – усе гэтыя падзеі, прысвечаныя знамянальнай даце, будуць адбывацца ў бібліятэцы на працягу 2018 года. Нашаму роднаму кутку, яго жыхарам супрацоўнікі бібліятэкі прысвяцілі базы даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць», «Мастакі Віцебшчыны», хутка адбудзецца прэзентацыя новай базы даных – «Чалавек года Віцебшчыны». Распрацаваны цыкл кніжных выстаў «Да 80-годдзя з часу ўтварэння Віцебскай вобласці», якія пазнаёмяць чытачоў бібліятэкі з выданнямі аб эканамічным развіцці рэгіёна, прыродных рэсурсах і ахове навакольнага асяроддзя, аб турыстычных маршрутах краю, культуры рэгіёна, шматлікіх помніках гісторыі і культуры. Мноства мерапрыемстваў будзе праводзіцца ў бібліятэках усёй вобласці.
Прысутных павіншаваў са значнай датай у гісторыі вобласці начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Генадзь Ягораў. Вехі гісторыі Віцебшчыны прагучалі ў выступленні старшыні Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Тамары Красновай-Гусачэнка.
У 2018 годзе адзначае сваё 60-годдзе літаратурна-мастацкі альманах «Дзвіна: Віцебшчына літаратурная». У далёкім 1958 годзе літаратурнае аб’яднанне пры рэдакцыі газеты «Віцебскі рабочы» выпусціла ў свет першы выпуск «Дзвіны». Сярод аўтараў першага выпуску
У 2017 годзе выйшаў у свет новы, 6 выпуск «Дзвіны». Рэдактар і складальнік альманаха Тамара Краснова-Гусачэнка прачытала ўдзельнікам вечара свае новыя вершы і дала слова аўтарам альманаха. Перад прысутнымі выступілі Галіна Загурская, Ірына Радзіхоўская, Пётр Буганоў, Алена Крыклівец, Алена Фядзяева. Вершы паэта Уладзіміра Папковіча неаднаразова друкаваліся ў літаратурным альманаху. На вечары Уладзімір Антонавіч прачытаў верш з другога выпуску «Дзвіны».
Святочны вечар быў упрыгожаны цудоўным выступленнем народнага ансамбля музычных інструментаў «Контраст».
Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна.