Абласная спартакіяда добраахвотных маладзёжных дружын пройдзе 16 верасня ў Віцебску

9 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Лепшыя добраахвотныя маладзёвыя дружыны Віцебскай вобласці збяруцца 16 верасня на спартакіядзе ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным камітэце БРСМ. Спаборніцтвы будуць праводзіцца на базе палка патрульна-паставой службы УУС Віцебскага аблвыканкама. У іх возьмуць удзел 27 каманд, якія прадстаўляюць усе гарады і раёны рэгіёна, - усяго больш за 130 маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 31 года. У барацьбе за званне лепшай каманды ім трэба будзе выканаць комплекс спартыўна-прыкладного мнагабор'я, прайсці паласу перашкод, прадэманстраваць навыкі спецыяльнай падрыхтоўкі, якая ўключае пытанні па прававой і медыка-санітарнай падрыхтоўцы, а таксама перакідваць канат. Пераможцы спартакіяды будуць вызначацца па выніках агульнага выступлення і ў асобных відах праграмы. Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць Віцебскі абласны камітэт БРСМ, аддзел па справах моладзі і УУС Віцебскага аблвыканкама.-0-