Абласная зімовая спартакіяда актыву БРСМ «#Аса» пройдзе 24-25 студзеня ў Віцебскім раёне
Абласная зімовая спартакіяда актыву БРСМ «#OSA» пройдзе 24-25 студзеня 2020 года на базе ДАЛ «Энергетык» у Віцебскім раёне (в.Малыя Лётцы, Віцебскага раёна).
Удзел у мерапрыемстве прымуць каля 100 чалавек з ліку прадстаўнікоў актыўнай працоўнай і студэнцкай моладзі з кожнага рэгіёна вобласці.
«Спартакіяда актыву – гэта традыцыйнае мерапрыемства для саюзнай моладзі Віцебшчыны: праводзім яе два разы на год – восенню і зімой. Перш за ўсё хочам, каб хлопцы і дзяўчаты з розных гарадоў і раёнаў вобласці маглі завесці новых сяброў. Таму склады каманд на спартакіядзе фарміруем не па тэрытарыяльнай прыкмеце, а шляхам жараб'ёўкі. Бо лепш за ўсё згуртаванне адбываецца ў нязмушанай вясёлай атмасферы. Таксама ў гэтым годзе пастараліся зрабіць прынцыпова новы фармат мерапрыемства: конкурс на лепшы касцюм, конкурс #Таццяна2020, маладзёжны #stretching і новыя спартыўныя конкурсы. Флэшмобам «#BRSM_18» адкрыем чараду мерапрыемстваў святкавання 18-годдзя саюза моладзі», - распавёў першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта БРСМ Вячаслаў Хрол.
Арганізатарам мерапрыемства выступае Віцебскі абласны камітэт Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».