Абласная канферэнцыя «Жанчыны Віцебшчыны – за здаровую і шчаслівую сям’ю» прайшла ў Лепельскім раёне

Областная конференция «Женщины Витебщины – за здоровую и счастливую семью» прошла в Лепельском районе
Яе ўдзельніцы – члены абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын – пабывалі ў дзіцячым садку № 1 Лепеля, раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Працягнулі абмеркаванне зададзенай тэмы на пленарным пасяджэнні ў дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Жамчужына».

Старшыня абласной арганізацыі БСЖ Марына Навіцкая прааналізавала работу жаночага руху вобласці, абазначыла напрамкі для далейшага развіцця.

Вядома, кажучы пра шчаслівую сям'ю, нельга абысціся без аналізу крызісных сітуацый, асаблівасцях іх перажывання кожнай ячэйкай грамадства. Пра гэта быў выступ галоўнага пазаштатнага спецыяліста па псіхалогіі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Вольгі Фёдаравай.

Гісторыяй сваёй сям'і і жыцця падзялілася шматдзетная мама з Полацка Марыя Акачонак.

На канферэнцыі быў дадзены старт абласному праекту «З клопатам пра сваё здароўе! Пачні з сябе!».

Віцебскія весці