Абласны этап фестывалю "Вясёлкавы карагод" прайшоў у Віцебску

У Віцебскім абласным палацы дзяцей і моладзі прайшоў фінальны тур абласнога этапу XIII рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці "Вясёлкавы карагод".

У фестывалі прынялі ўдзел 169 чалавек, у тым ліку ў складзе калектываў, ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў. Сярод іх дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, дзеці-інваліды, якія выхоўваюцца і навучаюцца ў дзіцячых дамах, школах-інтэрнатах і ўстановах адукацыі вобласці.

Пераможцаў вызначылі ў двух напрамках: мастацкая самадзейнасць, а таксама выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

З 764 дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў, якія змагаліся за званне лепшых у першым дыстанцыйным туры ў сакавіку-красавіку, да фіналу дайшлі амаль 170 чалавек. Яны і ўдзельнічалі ў гала-канцэрце і выніковай выставе абласнога этапу ў Віцебску.

У выніку журы вызначыла дзяцей, якія прадставяць Віцебшчыну ў чэрвені на фінальным гала-канцэрце ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубрунок".

 

  • У намінацыі "Лепшы інструментальны калектыў" перамогу атрымала дапаможная школа №24 Оршы,
  • "Лепшы музычны калектыў" - дапаможная школа №26 Віцебска,
  • "Лепшы тэатральны калектыў" - тэатр "Вясёлка" ЦКРНП Наваполацка,
  • "Лепшы эстрадна-цыркавы калектыў" - Міёрскі цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі,
  • "Лепшы дзіцячы калектыў" - "Вясёлы карунок" Падсвільскага ясляў-сада - сярэдняй школы Глыбоцкага раёна.
  • Сярод вакалістаў лепшай стала Арына Міхайлоўская з СШ №25 Віцебска.
  • З чытальнікаў вылучылі Івана Малчанава з СШ №47 Віцебска імя Е.Іваноўскага, а Кірыл Еўневіч з абласнога цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі стаў лепшым выканаўцам на музычным інструменце.

"Віцебскія весці", фота "БЕЛТА"