Абласны этап конкурсу "Нашы таленты табе, Беларусь!" правядуць 27 кастрычніка ў Віцебску

Абласны этап рэспубліканскага конкурсу "Нашы таленты табе, Беларусь!" сярод прафсаюзных і ведамасных клубных устаноў правядуць у Віцебску 27 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. 

Мерапрыемства пройдзе ў фармаце конкурсу тэматычных канцэртных праграм клубнай установы працягласцю да 30 хвілін. Праграмы будуць уключаць розныя віды і жанры мастацкай творчасці, выступленні лепшых калектываў і індывідуальных выканаўцаў. Акрамя конкурсных выступленняў, будзе арганізавана праца круглага стала, падчас якога члены журы і кіраўнікі клубных устаноў абмяркуюць пытанні развіцця культуры і вольнага часу ў працоўных калектывах. У абласным этапе заяўлена ўдзел сямі ўстаноў культуры, сярод якіх Палац культуры ААТ "Нафтан", Дом культуры чыгуначнікаў Оршы, клуб прафсаюзнага камітэта ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка", аддзел рэабілітацыйнай работы УП "Элект" ГА "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку". Пераможца рэгіянальнага этапу прадставіць Віцебскую вобласць у фінале, які адбудзецца ў Мінску ў снежні. Пралогам да конкурсу стане паказ у Віцебску гісторыка-мастацкага праекта "Сем таямніц Беларусі". Гэта супольная праца Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Паказы адбудуцца ў канцэртнай зале "Віцебск" 26 кастрычніка (днём - для навучэнцаў школ, увечары - для дарослага гледача і ўдзельнікаў фестывалю). Арганізатарамі конкурсу выступаюць галоўнае ўпраўленне па культуры і грамадскай рабоце апарата Савета ФПБ, Віцебскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў і Рэспубліканскі Палац культуры прафсаюзаў.