Абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах стартаваў у Віцебску
– Для навучэнцаў гэта адказна і хвалююча не толькі праверка іх школьных ведаў. Перамога на трэцім (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды дае права залічэння ў ВНУ краіны без уступных выпрабаванняў на запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці, пералік якіх вызначае Міністэрства адукацыі, і ў рэгіянальныя ВНУ ў адпаведнасці з профілем прадмета, што замацавана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 2 ад 3 студзеня 2023 года, – адзначыла першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Алена Багдановіч.
У Віцебску юныя інтэлектуалы спаборнічаюць па 15 прадметах. Прыхільнікі царыцы навук – матэматыкі – спаборнічаюць на базе Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа. Знаўцы мовы Пушкіна і Талстога – на базе абласнога інстытута развіцця адукацыі. Заданні па біялогіі, хіміі, працоўным навучанні і геаграфіі рабяты выконваюць на базе Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа.
Больш за 70 юных дараванняў, якія выбралі асноўным прадметам фізіку, і 25 таленавітых рабят, якіх цікавіць космас, зоркі і планеты, прывітала падчас адкрыцця алімпіяды па фізіцы і астраноміі Алена Багдановіч у Віцебскім дзяржаўным каледжы лёгкай прамысловасці і тэхналогій. Яна адзначыла, што самыя глабальныя вынаходствы ў свеце зроблены менавіта фізікамі. Сярод іх заўсёды было больш мужчын, але жанчына-фізік Марыя Складоўская-Кюры абышла ўсіх прадстаўнікоў моцнай паловы, адкрыўшы радыеактыўныя элементы, што аказала магутнейшы ўплыў на развіццё навукі.
– У кожнага з рабят адкрыцці яшчэ наперадзе, і, магчыма, такія, якія застануцца ў гісторыі, – адзначыла Алена Багдановіч. – Лепшыя з лепшых школьнікаў увойдуць у зборную каманду Віцебшчыны і адправяцца на фінальны, рэспубліканскі, этап алімпіяды па вучэбных прадметах, які адбудзецца на вясновых канікулах. У 2022-м зборная каманда вобласці заняла першае абсалютнае месца ў заключным рэспу
на рэспубліканскім этапе алімпіяд па вучэбных прадметах і прывезла са сталіцы 119 дыпломаў, 10 з іх належаць фізікам і астраномам. Гэта сведчыць аб найвышэйшай падрыхтоўцы і матывацыі навучэнцаў, – падкрэсліла Алена Багдановіч. – Хацелася б паўтарыць такі поспех і сёлета.
Старшыня журы абласнога этапу алімпіяд па фізіцы і астраноміі Сяргей Вабішчэвіч – загадчык кафедры фізікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ефрасінні Полацкай, карыстаючыся выпадкам, запрасіў рабят паступаць на новую запатрабаваную спецыяльнасць «Камп’ютарная фізіка».
А дырэктар каледжа лёгкай прамысловасці і тэхналогій Алена Кучынская прапанавала школьнікам у вольны ад заняткаў час азнаёміцца з прысвечанай 85-годдзю вобласці інфармацыйнай падборкай аб дасягненнях Віцебшчыны і яе знакамітых ураджэнцах.
Новых здзяйсненняў удзельнікам алімпіяды пажадалі старшыня абласной грамадскай назіральнай камісіі пры галоўным упраўленні юстыцыі аблвыканкама, старшыня гарадской арганізацыі Беларускага фонду міру Уладзімір Катшук і намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Таццяна Ігнаткова, падкрэсліўшы, што захапляцца навукай і ствараць лепш за ўсё пад мірным небам.
"Віцьбічы"