Абласны форум агракласаў «За моладдзю – будучыня!» стартаваў у Воршы
Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Леанід Заяц, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін, старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Ісачэнка.
Адбылася дыялогавая пляцоўка, падчас якой госці адказалі на пытанні вучняў з агракласаў Віцебшчыны. Атрымалася жывая размова. З цікавасцю слухалі дырэктара ААТ «Агракамбінат «Юбілейны» Аляксандра Фірсіна і кіраўніка філіяла «Цеплічны» РУП «Віцебскэнерга» Паўла Фамінава. Кожны расказаў пра сваё прадпрыемства і людзей, якія тут працуюць, прэстыж аграрных прафесій.
Пасля адбылася прэзентацыя выставы агракласаў, устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі Віцебшчыны, цырымонія ўскладання кветак і вянкоў да Кургана Бессмяротнасці. У Лядовай арэне таксама сёння працуюць інтэрактыўныя пляцоўкі УУС, ГРАСН, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, Аршанскага цэнтра фізічнай культуры, турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі.