Абласны моладзевы форум «Беларусь – гэта МЫ!» пройдзе ў Віцебску 9 кастрычніка

9 кастрычніка ў Віцебску пройдзе абласны маладзёжны форум «Беларусь – гэта МЫ!» (канцэртная зала «Віцебск», пр-т Фрунзе,1)

Старт маладзёжнаму фесту будзе дадзены у 10.00 у абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна, дзе пройдзе адкрыты дыялог «Беларусь – гэта МЫ!». 

У 11.30 у канцэртнай зале «Віцебск» у рамках маладзёжнага форуму пачнуць працу маладзёжныя платформы, дзе будуць прадстаўлены асноўныя напрамкі дзейнасці у працы з моладдзю.

На платформе «Праца Крута» разгорнецца выстава аб развіцці студатрадаўскага руху, фотазона з пуфамі і хэштэгамі, майстар-клас па ігры на гітары ад студэнцкіх атрадаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Платформа «Твары Дабро» прадставіць валанцёрскі рух «Добрае Сэрца», дзе валанцёры пакажуць майстар-клас па роспісе пернікавых вырабаў, правільнай сервіроўкі стала, арганізуюць і правядуць дабрачынную акцыю па зборы грашовых сродкаў для лячэння віцябляніна Рамана Андрушюнуса, таксама ўсе жадаючыя змогуць бясплатна адправіць паштоўку ў падзяку медыцынскаму персаналу і настаўнікам.

На платформе «Жыві Ярка» прадстаўлены інавацыйныя праекты рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «100 ідэй для Беларусі», да таго ж усе ўдзельнікі тут змогуць зрабіць відэа-селфі 360, сфатаграфавацца ў тэматычна аформленым фотабоксе і надрукаваць фота прама на месцы.

Платформа «Беларусь – крыніца натхнення» аб'яднае творчую моладзь паўночнага рэгіёну, а малады рамеснік Мікіта Шкрэдаў правядзе майстар-клас па ганчарнай справе. Тут жа пройдзе фотавыстава работ удзельнікаў рэспубліканскага конкурсу «Сэлфі&фота з вышыванкай».

Платформа «Будзь здаровы» - месца спартыўных рэкордаў на форуме. Настольныя футбол, JustDanceі караоке батлы, віртуальная спартыўная алімпіяда і майстар-клас па стэпаэробіцы. Не абыдзецца і без сур'ёзных сілавых практыкаванняў: усім жадаючым прадэманструе сваю сілу рукамі сагнуць цвікі-соткі ў сэрцайкі, лопнуць сілай лёгкіх грэлку, разарваць калоду карт і падняць гіру Яўген Шаўчэнка, чэмпіён Еўропы па станавой цязе ў сярэднім вазе, удзельнік эстафеты факела на II Еўрапейскіх гульнях.

У месцах

правядзення форуму, а таксама на маладзёжных платформах кожны ахвотны зможа сканаваць спецыяльны qr-код і перайсці на google-форму, дзе можна напісаць прапановы і ініцыятывы па развіцці нашай краіны і маладзёжнай палітыкі.

На платформе «Пункты міру» ўдзельнікам форуму прапануюць павязваць на руку чырвона-зялёную стужку, што атаясамлівае наш сцяг

Таксама будзе працаваць маладзёжная платформа «Рух НАПЕРАД» – гэта нефармальнае аб'яднанне аднадумцаў.

У 13.30 усіх гасцей і ўдзельнікаў форуму чакае творчая праграма «Беларусь – гэта МЫ!».

Віцебскі абласны камітэт БРСМ.