Абласны моладзевы форум «Беларусь – гэта МЫ!» прайшоў у Віцебску
Завяршылася насычанае маладзёжнае свята ў Віцебску творчай праграмай «Беларусь – гэта МЫ!», падчас якой Анатоль Ліневіч зачытаў удзельнікам форуму прывітальную адрас ад кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі:
«У гэты няпросты час вам, першаму пакаленню нашай незалежнай краіны, выпаў лёсавызначальны шанец даказаць сваю грамадзянскую і нацыянальную сталасць. Увайсці ў гісторыю годнымі спадкаемцамі пераможцаў, адстаяўшы на інфармацыйным полі бою права самастойна думаць і выбіраць далейшы шлях развіцця нашай роднай Беларусі.
Сёння вы – героі, таму што, нягледзячы на агрэсіўны ціск звонку, сабраліся тут, захаваўшы адзінства і адданасць нацыянальным інтарэсам, традыцыям і каштоўнасцям. Смела і свядома сталі на абарону сваёй дзяржаўнасці.
Мір, згода ў грамадстве і суверэнітэт, якія вы захаваеце, стануць першай і галоўнай інвестыцыяй у шчаслівае і свабоднае жыццё вашых будучых дзяцей. Няхай на гэтым шляху вам заўсёды спадарожнічае поспех».