Абласное свята для людзей з абмежаванымі магчымасцямі пройдзе ў Віцебску

Областной праздник для людей с ограниченными возможностями пройдет в Витебске

Абласны свята-конкурс мастацкай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці для людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Сонечны свет для ўсіх» пройдзе ў Віцебску з 5 па 30 верасня. Ён праводзіцца ў другі раз і адрозніваецца разнастайнасцю творчых праяўленняў.

У абласным краязнаўчым музеі (ратушы) і музеі-сядзібе І. Рэпіна «Здраўнёва» будуць прадстаўлены графіка, жывапіс, драўляная і керамічная скульптура, мяккія цацкі, кераміка, вышыўка, вырабы з бісеру, саломкі, тканіны, стужак. Усё гэта створана ўмелымі рукамі інвалідаў. Вынікі конкурсу будуць падведзены 13 верасня. У гэты дзень у ратушы адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў.

Дыпломы і памятныя падарункі прадастаўлены турфірмай «Ілва», ЧТУП «Дубрава», «Мегаеўратэкс», крамай касметыкі «Іў Рашэ». Затым удзельнікі мерапрыемства адправяцца ў Здраўнёва, дзе для іх будуць арганізаваны экскурсія, майстар-класы па жывапісе, графіцы, бісерапляценні, дэгустацыя прадукцыі віцебскіх прадпрыемстваў. У прыватнасці, паспрабаваць свае вырабы прапануюць РУПП «Віцебскхлебпрам», кандытарскі камбінат «Віцьба», СААА «Дзвінскібровар», ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка», чаям пачастуе ААТ «ВітВін».

Удзел у свяце возьмуць каля 100 чалавек з абмежаванымі магчымасцямі.

Надзея Фандарэнка, "Віцебскія весці"