Абласны свята-конкурс для людзей з абмежаванымі магчымасцямі пройдзе ў Віцебску 4 верасня

Областной праздник-конкурс для людей с ограниченными возможностями пройдет в Витебске 4 сентября

4 верасня пройдзе абласное свята-конкурс мастацкай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці для людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Сонечны свет для ўсіх-2015»

Галоўная ідэя свята-конкурсу – інкультурацыя і сацыяльная адаптацыя людзей-інвалідаў. Свята праводзіцца ўжо 4 гады і аб'ядноўвае творчых людзей з абмежаванымі магчымасцямі Віцебшчыны на аснове адзінства інтарэсаў, стварае камунікатыўную, мастацка-аформленую прастору, так неабходную людзям, дае магчымасць абмяняцца творчым досведам. Яркая, жыццесцвярджальная творчасць людзей, якія змагаюцца з хваробай, выклікае захапленне і павагу да іх і тых, хто дапамагае інвалідам жыць годна, поўнай мерай.

У свяце прымаюць удзел 160 чалавек з 24 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёнаў Віцебскай вобласці і г. Віцебска і 5 абласных таварыстваў інвалідаў. На выставе прадстаўлены 295 творчых работ 113 аўтараў, у тым ліку 42 калектыўныя работы. Тэхніка выканання і віды творчых работ розныя: графіка і жывапіс, дэкупаж, керамічная скульптура, мяккая цацка, кераміка, квілінг, вышыўка, вязанне, пляценне, вырабы з прыроднага матэрыялу, бісеру, саломкі, тканіны, валянай воўны, стужак. Узрост удзельнікаў конкурсу ад 17 да 45 гадоў.

Выстава будзе працаваць з 1 па 30 верасня.

Праграма свята

4 верасня

з 10.00 удзельнікі і госці свята азнаёмяцца ў Ратушы з экспазіцыяй творчых работ, затым у 11.10 у Канцэртнай зале «Віцебск» адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу дыпломамі і памятнымі падарункамі, пройдзе канцэрт з удзелам творчых калектываў Цэнтра культуры «Віцебск».

Падарункі прадастаўлены абласной і гарадской арганізацыямі «БРСМ», ЧТУП «МегаЕўратэкс», УП “Касметыка Плюс” («Іў Рашэ»), парталам «gorodvitebsk.by».

У музеі-сядзібе І.Я. Рэпіна “Здраўнёва” з 13.00 да 17.00 удзельнікаў конкурсу чакаюць экскурсіі па музеі, майстар-класы па лепцы, ізаніці, валянні з воўны ад выкладчыкаў мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П.М. Машэрава, майстар-клас па арыгамі, ляльках-скрутках і акцёрскаму майстэрству ад навучэнцаў Віцебскага каледжа культуры і мастацтваў. Навучэнцы Віцебскага індустрыяльна-педагагічнага каледжа зробяць усім ахвотным эксклюзіўны макіяж, манікюр і мілыя малюнкі-тату.

Спартыўную гульнёвую праправядуць супрацоўнікі Віцебскага абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра фізічнага выхавання насельніцтва.

Усе ахвотныя змогуць паўстаць у вобразе персанажаў рэпінскіх карцін, напісаных у “Здраўнёве” ў імправізаваным фотасалоне “Вытанчаная святліца”.

У рэпінскім садзе пройдзе чаяванне з дэгустацыяй прадукцыі віцебскіх прадпрыемстваў “Віцебскхлебпрам”, “Віцьба”, “Дзвінскі бровар”, “Малако”, “Віцебская бройлерная птушкафабрыка”.

У арганізацыі свята дапамагалі многія гарадскія ўстановы і таварыствы, для якіх не бывае чужой бяды. Бо няма нічога ў жыцці больш радаснага, чым дарыць радасць іншым.