Абласны семінар па рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання прайшоў у Віцебскім раёне

Областной семинар по работе органов местного управления и самоуправления прошел в Витебском районе
Абласны семінар па рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання першаснага ўзроўню па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння прайшоў у Віцебскім раёне.

– Вельмі важна, каб старшыні сельскіх Саветаў не варыліся ў уласным саку, а бачылі станоўчы вопыт сваіх калег з іншых рэгіёнаў. Шмате што па самых актуальных пытаннях дзейнасці органаў мясцовага кіравання і самакіравання ўжо напрацавана, таму не трэба вынаходзіць ровар, дастаткова глядзець і вучыцца ў тых, хто паспяхова працуе ў гэтых напрамках і браць іх вопыт на ўзбраенне, – адзначыў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў.

Уладзімір Уладзіміравіч падкрэсліў, што такія семінары-практыкумы за дастаткова кароткі час даказалі сваю эфектыўнасць, сталі запатрабаваны і будуць праводзіцца ў далейшым. Падобныя мерапрыемствы ўжо прайшлі ў Докшыцкім і Лепельскім раёнах.

Сустрэчы прадстаўнікоў розных рэгіёнаў даюць магчымасць абмеркаваць актуальныя тэмы і пытанні жыццезабеспячэння насельніцтва, уключаючы добраўпарадкаванне, продаж зямельных участкаў, працу раённых камунальных прадпрыемстваў.

У зоне ўвагі старшынь Саветаў уваходзяць таксама абарона і прафілактыка сямейнага неблагопалучча дзяцей у межах рэалізацыі норм Дэкрэта № 18, паколькі яны ў курсе жыцця кожнага мясцовага жыхара і могуць унесці значны ўклад у вырашэнне праблемных сітуацый.

Кіраўнік дэпутацкага корпуса Віцебшчыны адзначыў, што Віцебскі раён і ў прыватнасці Воранаўскі сельсавет і ўсе ўстановы, якія наведалі дэпутаты першаснага ўзроўню Бешанковіцкага, Гарадоцкага, Дубровенскага, Лёзненскага, Аршанскага, Сенненскага, Талачынскага, Чашніцкага і Шумілінскага раёнаў, не выпадкова выбраны для правядзення семінара. Тут назапашаны значны вопыт паспяховай працы, годны ўкаранення ў іншых рэгіёнах вобласці.

Так дэпутаты наведалі квартал жылой забудовы ў аграгарадку Вораны.

– У 2012 годзе тут было звычайнае поле, дзе былі сфарміраваны 83 участкі, а зараз узводзяцца дамы. 50 з іх былі аддадзены тым, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, астатнія рэалізаваны праз аўкцыён. Распрацаваны план на стварэнне яшчэ аднаго аналагічнага квартала. Адзінае, што некалькі стрымлівае гэты працэс – складанасці з уладкаваннем транспартна-інжынерных камунікацый і інфраструктуры. Але мы працуем над гэтым пытаннем, – расказаў старшыня Віцебскага раённага Савета дэпутатаў Віктар Дарожкін.

Як прыклад мэтанакіраванай дзейнасці па стварэнні неабходных умоў для адпачынку дзяцей у летні час быў прыведзены аздараўленчы праваслаўны лагер «Дружба».

Уладзімір Церанцьеў падкрэсліў, што ў яго стабільнай працы аднолькава зацікаўлены Віцебская епархія, аддзел па адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна Віцебска, кіраўніцтва Віцебскага раёна і мясцовы сельсавет, што дае станоўчы эфект: тут аздараўляюцца і адпачываюць хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі з усёй Віцебшчыны, але і з розных рэгіёнаў Расіі.

Падобную практыку могуць пераняць прадпрыемствы, на балансе якіх знаходзяцца аналагічныя аб'екты, і прадстаўнікі ўлады на месцах. Многія вызваленыя ў выніку аптымізацыі будынкі школ можна перапрафіляваць пад месцы адпачынку для дзяцей, стварыць не толькі прывабны з пункту гледжання дзіцячай турыстычнай інфраструктуры аб'ект, але і рабочыя месцы.

Адзінокія і самотна пражываючыя грамадзяне старэйшага ўзросту, асабліва з аддаленых населеных пунктаў – адзін з прыярытэтных напрамкаў у дзейнасці старшынь сельсаветаў.

Акрамя ўвагі такім грамадзянам патрэбна канкрэтная дапамога – забяспечыць дровымі ў ацяпляльны перыяд, сачыць за паўнавартасным функцыянаваннем дарожнай сеткі, каб да старых маглі дабрацца аўталаўка, пошта, машына «хуткай дапамогі» або ратавальнікі ў выпадку надзвычайнай сітуацыі.

Усё гэта – выдаткі і чалавечых, і фінансавых рэсурсаў. Пры гэтым аптымальнае рашэнне гатовы прапанаваць сацыяльныя ўстановы інтэрнатнага тыпу.

З умовамі пражывання ў іх дэпутаты першаснага ўзроўню азнаёміліся на прыкладзе Варонаўскага дома-інтэрната для састарэлых. Камфортныя блокі для пражывання, кругласутачная даступнасць медыцынскай дапамогі, розныя віды рэабілітацыі, цікавы і карысны вольны час. Пры гэтым зусім не абавязкова назаўсёды пакідаць родны дом.

Начальнік упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва і стацыянарных устаноў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Вера Астапенка падкрэсліла, што сацыяльная служба прадастаўляе паслугі часовага пражывання ад некалькіх месяцаў, а таксама варыянты кароткатэрміновага знаходжання на перыяд працоўнага дня – дзіцячы сад для пажылых.

Стабільна працуе і развіваецца ў Віцебскім раёне камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Вароны-Сэрвіс», якое стваралася і дзейнічае ў цесным супрацоўніцтве з Варонаўскім сельскім Саветам у частцы вырашэння пытанняў жыццезабеспячэння мясцовага насельніцтва. Наяўная тэхніка дазваляе вырашаць шырокі спектр задач.

Як распавёў старшыня сельсавета Юрый Восіпаў, пачыналі з паслуг па рамонце і будаўніцтве печаў, нарыхтоўцы дроў і апрацоўцы зямлі, а цяпер «Вароны-сэрвіс» ужо абслугоўваюць мясцовую дарожную сетку.

Ёсць неабходная тэхніка і апырсквальнікі для барацьбы з баршчэўнікам, выкорчоўвання хмызняковай расліннасці, санацыі дрэў, а набытая лінія для лесапільні дазволіла арганізацыі атрымаць валютную выручку за кошт экспарту невялікіх партый прадукцыі ў Галандыю і Прыбалтыку.

Уладзімір Церанцьеў падкрэсліў, што дзякуючы такім прыкладам эфектыўнай працы як у Віцебскім ці Дубровенскім раёнах нават заўзятыя скептыкі ў дачыненні да падобных камунальных прадпрыемстваў могуць пераканацца ў правільнасці выбранага напрамку працы па комплексным вырашэнні праблем жыццезабеспячэння людзей, прыбытковасці, рэнтабельнасці такога бізнесу, які, дарэчы, знаходзіцца не ў прыватнай уласнасці.

"Віцебскія весці".