Абласны семінар па мытным рэгуляванні ў Мытным саюзе пройдзе ў Віцебску

16 верасня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Пытанні мытнага рэгулявання ў Мытным саюзе будуць разгледжаны на кансультацыйным семінары 17 верасня ў Віцебску з удзелам каля 100 прадпрыемстваў і арганізацый Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным саюзе наймальнікаў. Неабходнасць правядзення мерапрыемства выклікана часта ўзнікаючымі пытаннямі па функцыянаванні мытнага заканадаўства Мытнага саюза, з якімі пастаянна звяртаюцца ўдзельнікі знешнеэканамічнай дзейнасці ў саюз наймальнікаў. Праграма семінара сфарміравана з улікам пажаданняў спецыялістаў прадпрыемстваў, перад якімі выступяць супрацоўнікі Віцебскай мытні. Удзельнікі азнаёмяцца са зменамі і новаўвядзеннямі ў правілах вызначэння краіны паходжання тавараў, якія дзейнічаюць у рамках Мытнага саюза, зменамі ў частцы спагнання мытных плацяжоў. Будзе разгледжаны парадак афармлення тавараў і транспартных сродкаў, якія перамяшчаюцца ў межах і за межамі адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Кіраўнікі структурных падраздзяленняў мытні праінфармуюць аб забаронах і абмежаваннях на вываз або ўвоз тавараў за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Семінар арганізуюць Віцебскі абласны саюз наймальнікаў і Віцебская мытня. Віцебскі абласны саюз наймальнікаў (ВАСН) - найбуйнейшае некамерцыйнае аб'яднанне наймальнікаў Прыдзвінскага краю, членамі якога з'яўляюцца больш за 250 прадпрыемстваў і арганізацый. Аб'яднанне заснавана ў 1999 годзе. Сёння аб'ём выпуску прамысловай прадукцыі прадпрыемстваў - членаў ВАСН складае больш за 70% агульнага аб'ёму вытворчасці прадпрыемстваў вобласці.-0-