Абласны семінар-нарада па пытаннях падрыхтоўкі тэхнікі да вясновай сяўбы прайшоў у Віцебскім раёне

Збожжа стане галоўнай прадукцыяй для аграрыяў краіны сёлета, таму што яно з'яўляецца "базавым паказчыкам", ад якога залежыць у тым ліку экспартны патэнцыял айчыннай сельгаспрадукцыі. Такім меркаваннем з журналістамі на абласным семінары-нарадзе па пытаннях падрыхтоўкі тэхнікі да вясновай сяўбы, які прайшоў у Віцебскім раёне, падзяліўся старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка.

"Лёгкага хлеба ў нас не бывае. Сёлета вясновая сяўба праходзіць у няпростых умовах, таму што і палітычная, і эканамічная сітуацыі няпростыя. Пастаўлена сур'ёзная задача Прэзідэнтам краіны - атрымаць 9 млн т збожжа. Гэта звязана з тым, што не толькі трэба забяспечыць харчаваннем краіну, кармамі - наша жывёлагадоўля, але і Беларусь павінна прадаць на экспарт значную колькасць сельгаспрадукцыі, прычым не толькі збожжа. Аднак збожжаваму кліну асаблівую ўвагу трэба надаць, таму што збожжа - гэта базавы паказчык. Ад яго залежыць і развіццё жывёлагадоўлі, і экспартны патэнцыял нашай прадукцыі", - падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

Што тычыцца Віцебскай вобласці, то старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што ў цэлым рэгіён гатовы да вясновай сяўбы, хоць маюцца гаспадаркі, дзе з гэтай задачай не ў поўнай меры справіліся. Асабліва гэта закранае тэхнічную аснашчанасць. "На маршы трэба яшчэ крыху перабудавацца і ліквідаваць тыя недахопы, якія былі. Пытанне сур'ёзнае. І нейкіх утриманскіх настрояў, спасылак на абставіны ў дадзенай сітуацыі быць не павінна. Усе працуюць у роўных умовах, але, на жаль, вынікі па падрыхтоўцы да пасяўной розныя. У Віцебскай вобласці трэба зрабіць усё магчымае, каб атрымаць хаця б 1,2 млн т збожжа", - акрэсліў задачу перад аграрыямі Уладзімір Андрэйчанка.

"БЕЛТА"