Абласны спартыўна-мастацкі свята "Віцебская лыжня-2017" прайшло ў Гарадку
Асноўная мэта мерапрыемства — прапаганда здаровага ладу жыцця, развіццё і папулярызацыя зімовых відаў спорту, алімпійскіх ідэалаў і традыцый. У гэтым годзе ў лыжных гонках удзельнічалі кіраўнікі аблвыканкама, адміністрацый гарадоў і раёнаў, навучэнцы, студэнты і прадстаўнікі працоўных калектываў арганізацый і прадпрыемстваў.
— «Віцебская лыжня» — гэта свята здаровага духу і цела, тут прысутнічаюць кіраўнікі органаў мясцовай улады, каб на асабістым прыкладзе паказаць, што рэгулярныя фізічныя нагрузкі дапамагаюць дасягаць поспеху ў жыцці, — сказаў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў. — Я сам стараюся па раніцах наведваць басейн, а на працу хадзіць пешшу.
У Віцебскай вобласці створаны цудоўныя ўмовы для заняткаў спортам, а нашы землякі рэгулярна заваёўваюць медалі на буйных міжнародных спаборніцтвах. Майстар спорту член нацыянальнай каманды чэмпіён Беларусі і ўдзельнік моладзевага першынства свету па лыжных гонках Цімур Джуманіязаў на цырымоніі адкрыцця «Віцебскай лыжні-2017» узначаліў калону ўдзельнікаў спаборніцтваў.
Ва ўрочышчы Вераб'іныя Гары яблыку недзе было ўпасці падчас правядзення гонак. Больш за тысячу лыжнікаў, пачынаючы ад школьнікаў і заканчваючы пенсіянерамі, выказалі жаданне паўдзельнічаць у камандных і індывідуальных забегах на 800 м, сваіх прадстаўнікоў у Гарадок даслалі ўсе раёны. Не выпусціў магчымасць пакатацца на адной з лепшых трас Беларусі і старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў.
Ён выступіў на заключным этапе эстафеты і ўнёс значны ўклад у перамогу каманды аблвыканкама над бліжэйшымі пераследнікамі — адміністрацыяй Першамайскага раёна і Аршанскім райвыканкамам, якія занялі 2-е і 3-е месцы адпаведна.
— Мы выступаем за здаровы ладу жыцця. Неабходна ўберагчы нашых дзяцей ад наркотыкаў, спайсаў, адарваць іх ад тэлевізара і камп'ютара, — падкрэсліў Мікалай Мікалаевіч. — Спорт — гэталепшае лекаванне ад усіх згубных звычак.
Гонка далася цяжка, асабліва стромкі пад'ём — Да выступлення я рыхтаваўся загадзя, трэніраваўся, таму вынікам задаволены.
У іншых забегах барацьба таксама разгарнулася няшутачная, у выніку месцы размеркаваліся наступным чынам: сярод прадстаўнікоў выканаўчай улады наймацнейшымі сталі Гарадоцкі, Лёзненскі і Глыбоцкі райвыканкамы, сярод камітэтаў і ўпраўленняў аблвыканкама — камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, КДВ і камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні, сярод сілавых структур — УУС, ВУМНС і УКДБ.
«Віцебская лыжня» — гэта не толькі спартыўная, але і значная культурная падзея ў жыцці вобласці. Арганізатары падрыхтавалі канцэрт, разгарнулася выязны гандаль.
Свае майстэрства прадэманстравалі ратавальнікі і дэсантнікі.
Ахвотныя маглі пакатацца на санях з коньмі, на беразе возера тапілася лазня, гатаваліся шашлыкі, гасцей частавалі блінамі і гарбатай.
Таксама можна было паспрабаваць сілы ў розных гульнях і забавах: дартсе, шашках, шахматах, футболе, ляпцы снежных фігур і інш. Увогуле, кожны пры жаданні знайшоў забаву па густу. Мікалай Шарснёў, да прыкладу, узяў у рукі гіры і прымусіў многіх збянтэжыцца, паказаўшы другі вынік у сваёй узроставай катэгорыі.
У завяршэнне свята Мікалай Мікалаевіч запэўніў, што падобныя мерапрыемствы будуць праводзіцца на пастаяннай аснове, а інфраструктура лыжаролернай трасы ў Гарадку будзе паляпшацца.